NZR - Новые Законы Ритейла

Брендинг "Bernucci"

разработка брендбука для пухо-перовой
компании "Bernucci"
Назва праэкта: «Bernucci»
Месцазнаходжанне: Слонім
Час прац: 2017
Кліент: ООО «Пухо-перовая компания»
Гісторыя брэнда цалкам лакалізаваная і ўгрунтаваная ў мясцовы культурны і гістарычны кантэкст
Вельмі цікавы праект — брэндынг, які мы зрабілі для нашых кліентаў з Слоніма. Гісторыя брэнда цалкам лакалізаваная і ўгрунтаваная ў мясцовы культурны і гістарычны кантэкст, не гледзячы на прывабнае ўсходнееўрапейскаму вуху «італьянскае» гучанне.

Слонім – унікальнае месца на мапе Беларусі з багатым мінулым, напоўненым момантамі ўзлётаў і падзенняў. У XVIII ст. дзякуючы чыннасці вялікага гетмана Міхала Казіміра Агінскага горад перажыў адзін з перыядаў свайго росквіту. Адукаваны інтэлектуал і аматар мастацтва Агінскі адкрыў у Слоніме тэатр, які стаў знакамітым. Сярод шматлікіх выканаўцаў слонімскай оперы ў 1777 г. некалькі месяцаў тут працавала бліскучая італьянская спявачка Ганна Давія дэ Бернуцці. Тэатр наведвалі магнаты, замежныя дыгнітарыі і нават сам кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Апошні з задавальненнем спыняўся ў маёнтках Агінскага, адзначаючы, як цудоўна яму спіцца на слонімскіх пярынах.

Аддаючы даніну павагі гістарычнай спадчыне Слонімшчыны, кампанія Bernucci працягвае традыцыі той выдатнай эпохі, прапануючы вырабы, якім пазайздросцілі б самыя выбітныя госці Агінскага.