Блакiт

Дызайн крамы, распрацоўка рытэйлбука для тэкстыльнага брэнда
Дата: 2022
Паслуга: дызайн крамы, распрацоўка рытэйлбука

Калі мы пачыналі працу над праектам крамы для вядомага беларускага тэкстыльнага брэнда «Блакiт», быў уважліва прааналізаваны ўвесь асартымент. Гэта дапамагло нам стварыць цалкам новы фармат абсталявання, які ўлучаў комплексны аналіз такіх ключавых параметраў як памеры, каляровая палітра, патокі пакупнікоў і шмат што іншае. Менавіта праз такі дбайны тэхнічны падыход вырасла канцэпцыя дызайна, якая пасля маштабавалася праз рытэйлбук.
Асноўны фокус праекта - прадставіць пасцельную бялізну максімальна прывабна і выгодна для пакупнікоў. Для гэтага былі распрацаваныя адмысловыя выкатныя паліцы з ручкамі-стоперамі. Тут была дэталёва ўлічана класіфікацыя па ўсім відам тканіны і чатыром групам колераў.
Таксама была распрацавана ўпакоўка для кожнага SKU, ад падкоўдранікаў да прасцін, якая зрабіла шопінг нашмат больш прыемным, інфарматыўным і зручным.
Нашы распрацоўкі таксама ўлучаюць зону навескі і прадстаўлення хатняга тэкстылю. Спецыяльна створаны дысплей-ложак на подыуме з падсветкай стаў цэнтрам візуальнай рэпрэзентацыі лінейкі прадуктаў. Ён дазволіў дэманстраваць усю групу тавараў адначасова і ў "натуральным асяроддзі".
Кожная дэталь не засталася без нашай увагі. Так, да дробязяў была прапрацаваная каса. Афармленне манекенаў, уласцівае стылю «Блакiт», і агульная каляровая гама разам з POS- матэрыяламі былі створаны, каб агарнуць наведвальнікаў атмасферай утульнасці, дома і сну, атмасферай свету «Блакіт».
Адным з важных элементаў праекту стаў яшчэ брэндвол-таймлайн, які распавядае гісторыю кампаніі «Блакiт». Ён складаецца з модуляў, вырабленых з паралону, абцягнутага тканінай брэнду. Гэта не проста аздоба ці дэкор - гэта сімвал, які ўвасабляе шматгадовую гісторыю «Блакiта». Кампазіцыя дапоўненая наратыўнай часткай з тэкстам, змешчаным у лайтбоксах.