Яна знаходзіцца ў тыповым гандлёвым цэнтры пад чыгуначнай станцыяй у шматлюдным раёне Токіа. Як і шматлікія іншыя молы падобнага тыпу, ён прадстаўляе сабой доўгую алею камерцыйных павільёнаў. Дызайн кніжнага выкананы студыяй
Guen Bertheau-suzuki Co. і цалкам арыентаваны на спецыфіку архітэктурнай прасторы. Яго асноўны матыў – зменлівыя краявіды і архітэктура, якія імкліва праносяцца перад вачыма пасажыраў паяздоў. Гэта, безумоўна, не выпадкова, бо ідэальна сугучна атмасферы месца.
Дзве даўгія вітрыны для часопісаў, масіўнае драўлянае абсталяванне, яго натуральны колер, уражваючае асвятленне. Усё гэта разам ідэальна адмяжоўвае прастору кніжнай крамы і выдзяляе ў прасторы мола. Люстэркавая столя павялічвае прастору, моцна абмежаваную японскімі будаўнічымі стандартамі для такіх аб'ектаў.
Натуральны колер дрэва суседнічае з белым колерам кніжных паліц. Сюды ж арганічна ўпісаныя і кубічныя формы, якія складаюць адну цэлую прастору з белай сцяной і назвай брэнда. Белы колер тут сімвалізуе паперу. Вялікія літары адлюстроўваюцца на столі, разам з яркім асвятленнем і працяглымі лініямі мэблі ствараючы пачуццё бясконцасці прасторы. Відовішча, якое сапраўды захапляе, не гледзячы на ўсе абмежаванні невялікай плошчы павільёна.
Па матэрыялам Retailand.