Гродзенскiя прысмакi

Распрацоўка фірмовых крамаў Гродзенскага мясакамбіната
Интерьер фирменного магазина «Гродзенскія прысмакі» с мясной витриной и элементами брендирования
Дата: 2019-2022
Паслуга: нэмінг, распрацоўка лагатыпа, брэндынг, дызайн магазіна

Наш сталы кліент з 2019 г. Гродзенскі мясакамбінат (ГМК) звярнуўся да нас ад пачатку з замовай адно на распрацоўку POSM і падрыхтоўку адкрыцця сваёй крамы ў Мінску. Але па выніках брыфа і аўдыту розніцы выявілася, што неабходна распрацаваць назвы для рытэйл сеткі ГМК, яе лагатыпу, элементаў фірмовага стылю, гандлёвага абсталявання, дызайн-праект памяшкання і тэхнічную дакументацыю.

У выніку мы распрацавалі фірмовы стыль і маштабуемы дызайн крамы, вынікам чаго стаў рытэйлбук. У межах дадзенага праекта былі распрацаваны ўсе элементы POSM і брэндзіравання ГВА. У якасці асноўных колераў былі абраныя белы, графіт і акцэнтны чырвоны. Зрабіўшы ўхіл ў такую гаму і часткова прыродныя матэрыялы, мы паспрабавалі максімальна адысці ад звычайнага лофта і тыповых для яго брудна-цёмных колераў цэглы.

З таго часу мы ўжо бралі ўдзел ў адкрыцці больш чым дзесяці аб'ектаў брэнду ў Гродна, Мінску, Лідзе і Скідзелі.
Фирменная крамa Гродненского мясокомбината в стиле традиционного продуктового магазина
Ідэя лагатыпа вынікае з генеалогіі фірмовага знаку Гродзенскага мясакамбіната: круглай формы цэнтральнага элементу, каралеўскай кароны і чырвонага колера. Вобраз адсылае да гісторыі каралеўскага горада Гродна, чырвонай сургучнай каралеўскай пячаткі.

Сам лагатып выкананы ў мінімалістычным стылі са спрошчанымі формамі кароны і шрыфтамі без засечак. Пры гэтым чытаецца сувязь і пераемнасць з фірмовым знакам самога Гродзенскага камбіната.
Фирменный знак «Гродзенскія прысмакі», созданный на основе исторических элементов Гродно и мясокомбината
Фирменный знак «Гродзенскія прысмакі», созданный на основе исторических элементов Гродно и мясокомбината
Брендированные фартуки с фирменным логотипом
Рытэйлбук утрымлівае элементы брэндавання ўсяго абсталявання, якіх можна перанесці на любыя аб'екты брэнда. Гэта тычыцца ў тым ліку і халадзільнага абсталявання.
Разработка фирменного стиля и оформления магазина «Гродзенскія прысмакі»

Гродна, вул. Шчорса

Логотип «Гродзенскія прысмакі» на фоне мясной продукции и деревянной текстуры

Гродна, вул. Таўлая

Интерьер фирменного магазина «Гродзенскія прысмакі» с мясной витриной и элементами брендирования
Интерьер фирменного магазина «Гродзенскія прысмакі» с мясной витриной и элементами брендирования
Интерьер фирменного магазина «Гродзенскія прысмакі» с мясной витриной и элементами брендирования
Интерьер фирменного магазина «Гродзенскія прысмакі» с мясной витриной и элементами брендирования
Интерьер фирменного магазина «Гродзенскія прысмакі» с мясной витриной и элементами брендирования
Логотип «Гродзенскія прысмакі» на фоне мясной продукции и деревянной текстуры

Мінск, Лагойскі тракт

Фирменный паттерн «Гродзенскія прысмакі» с мясными деликатесами и логотипом бренда
Логотип «Гродзенскія прысмакі» на фоне мясной продукции и деревянной текстуры

Скідзель

Падчас працы над гэтым праектам мы фактычна распрацавалі новы фармат магазіна, які спалучае рысы іншых крамаў брэнда і новага напрамку - невялікай кавярні. Паколькі Скідзель - невялікае мястэчка непадалёку ад Гродна, лагічна, што гэта лакацыя можа выконваць яшчэ і цікавыя грамадскія функцыі публічнага месца.
Оформление торгового зала магазина мясной продукции «Гродзенскія прысмакі»

Новы важны элемент, які мы ўпершыню ўвялі тут і пазней маштабавалі на іншыя крамы ГМК, - інфармацыйныя банэры на гістарычную тэматыку. Банэры тычацца мясных традыцый Гродзеншчыны ў XVIII ст. - часу, калі край займаў важнае месца ў палітычных справах тагачаснай Рэчы Паспалітай, а Гродна было адной з рэзідэнцый караля і месцам правядзення вальнага сойма. Сама постаць караля Аўгуста ІІІ, які панаваў у сярэдзіне XVIII ст. і збудаваў Новы замак у Гродна, адсылае да брэндавага героя ГМК і звязвае з рэльным мінулым.
Информационные баннеры на историческую тематику
Оформление торгового зала магазина мясной продукции «Гродзенскія прысмакі»
Оформление торгового зала магазина мясной продукции «Гродзенскія прысмакі»
Оформление торгового зала магазина мясной продукции «Гродзенскія прысмакі»
Важная рыса праекта - яго гістарычная складовая. Памяшканне, у якім знаходзіцца крама-кавярня з'яўляецца часткай гістарычнай забудовы мястэчка мяжы ХІХ - ХХ ст. Гэта паўплывала на шмат якія рашэнні падчас працы над гэтым аб'ектам. Інтэр'ер выкананы ўжо ў традыцыйнай каляровай гаме брэнда з элементамі дрэва.
Логотип и вывеска фирменного магазина «Гродзенскія прысмакі» в красном цвете с круглым фирменным знаком по центру
Фасад фирменного магазина «Гродзенскія прысмакі» в историческом кирпичном здании с красной вывеской
Фасад фирменного магазина «Гродзенскія прысмакі» в историческом кирпичном здании с красной вывеской
Распрацаваны ў 2022

Час распрацоўкі: 1 месяц

Команда:
Aкаўнт-мэнэджэр, арт-дырэктар, маркетолаг, архітэктар, брэнд-дызайнер

Технологии:
метадалогія design thinking, правіла мерчандайзінга, пабудова планаграм, вітрыністыка, каларыстыка
Падтрымка праекта:
Стварэнне дарожнай карты праекта (Project road map), дыскавая прастора, стварэнне працоўнага чата, захоўванне файлаў, арганізацыя анлайн-канферэнцый з пратаколамі сустрэч